СМІ: Samsung запусціў кампанію па замене Note 7 у аэрапортах

© AP / Lee Jin-manКаробкі са смартфонамі Note 7
Каробкі са смартфонамі Note 7 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Стойкі Samsung размешчаныя поруч прапускнымі пунктамі ў аэрапортах, пасажыры змогуць абмяняць свае Note 7 на іншыя смартфоны альбо вярнуць за іх грошы.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Паўднёвакарэйская кампанія Samsung Electronics прапанавала замяніць смартфоны Galaxy Note 7 у аэрапортах перад вылетам, прапанова дзейнічае ў Аўстраліі, Аўстрыі, ЗША і Паўднёвай Карэі, перадае тэлеканал ABC News.

Раней Samsung абвясціў аб часовым спыненні продажаў смартфонаў, а таксама іх замены пасля шэрагу выпадкаў узгарання акумулятараў мабільных прылад. Такое рашэнне кампанія прыняла пасля кансультацый з адпаведнымі органамі ўлады, у тым ліку Карэйскім агенцтвам тэхналагічных стандартаў.

Паводле інфармацыі тэлеканала, стойкі Samsung у аэрапортах знаходзяцца перад кантрольна-прапускнымі пунктамі. Пасажыры могуць падысці туды для таго, каб абмяняць свае Note 7 або атрымаць за іх грошы.

Паўднёвакарэйская кампанія заклікала ўсіх уладальнікаў "выбуховага" смартфона абмяняць іх на іншыя прылады альбо вярнуць за іх грошы.

Раней шэраг сусветных авіякампаній забараніў праносіць Note 7 у аэрапорты, у прыватнасці, Etihad і Flydubai з ААЭ, Singapour Airlines, Finnair і мексіканскія Aeromexico і Interjet, а таксама Lufthansa.

Стужка навiн
0