Беларускі сцяг 16 лістапада паляціць на МКС

© AP / NASAМКС
МКС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адправіць сцяг у космас плануе лётчык-касманаўт Алег Навіцкі падчас найбліжэйшай экспедыцыі.

МІНСК, 21 кас — Sputnik. Дзяржаўны сцяг Беларусі адправяць на борт Міжнароднай касмічнай станцыі, паведамілі ў чацвер у пасольстве рэспублікі ў Расіі.

Падахвоціўся даставіць сцяг лётчык-касманаўт Алег Навіцкі, які нарадзіўся на Міншчыне — у знак пашаны і павагі да роднай зямлі і блізкіх людзей.

Як паведамілі ў дыппрадстаўніцтве, 22 кастрычніка ў Маскве адбудзецца цырымонія перадачы дзяржаўнага сцяга Беларусі Навіцкаму. Яе правядзе надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка.

Старт касмічнага карабля "Саюз МС-03", камандзірам якога з'яўляецца Навіцкі, запланаваны на 16 лістапада бягучага года з касмадрома Байканур. Гэты палёт стане для Навіцкага другім — ён ужо быў у космасе з восені 2012 па вясну 2013 года.

Касманаўт нарадзіўся 12 кастрычніка 1971 года ў горадзе Чэрвень Мінскай вобласці, мае званне Героя Расіі.

Стужка навiн
0