МІНСК, 21 кас — Sputnik. Жонка Уладзіміра Мулявіна, стваральніка ВІА "Песняры", актрыса Святлана Пенкіна будзе пахавана там жа, дзе яе муж, на Маскоўскіх могілках.
"Пахаванне адбудзецца ў аўторак", — паведаміў Sputnik сын актрысы Валерый Мулявін.
Святлана Пенкіна пайшла з жыцця на 66-м годзе. Многія гледачы памятаюць яе па ролях у фільмах "Беражыце жанчын" і "Блуканне па пакутах".
Святлана Пенкіна нарадзілася ў сям'і афіцэра 6 чэрвеня 1951 года. Акторка стала вядомая дзякуючы здымкам у савецкім 13-серыйным тэлефільме "Блуканне па пакутах" паводле аднайменнага рамана Аляксея Талстога. Ролю Каці Булавінай была дыпломнай працай выпускніцы Мінскага тэатральнага інстытута.
У жыцці галоўнай роляй Святланы стала званне жонкі галоўнага "Песняра" — Уладзіміра Мулявіна.