Лукашэнка: калі мы не маем рацыі, хай Польшча дасць "жалезабетонныя факты"

© Photo : пресс-служба главы государстваПрезидент Беларуси Александр Лукашенко пвстретился с заместителем председателя Совета министров, Министром развития и финансов Польши Матеушем Моравецким
Президент Беларуси Александр Лукашенко пвстретился с заместителем председателя Совета министров, Министром развития и финансов Польши Матеушем Моравецким - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Антыдэмпінгавае разбіральніцтва азмрочвае эканамічнае супрацоўніцтва Мінска і Варшавы, а эканоміка Польшчы яшчэ і нясе страты ад расійскага эмбарга. У гэтых умовах краінам лепш сябраваць, лічыць беларускі прэзідэнт.

МІНСК, 24 кас — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе падняць планку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Польшчай, аднак адзначае, што ёсць факты, якія яго азмрочваюць.

У панядзелак кіраўнік дзяржавы прыняў віцэ-прэм'ера Польшчы, міністра развіцця і фінансаў Матэуша Маравецкага. У ходзе сустрэчы Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок зацікаўлены ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў з Польшчай і гатовы аказаць неабходную падтрымку. Разам з тым ён звярнуў увагу, што ў эканамічным супрацоўніцтве ёсць і некаторыя азмрачальныя факты.

"Думаю, што ў ходзе пасяджэння сумеснай камісіі вы зможаце разгледзець іх і намеціць шляхі, як іх нівеліраваць, як зблізіць нашы пазіцыі. Калі мы ў чымсьці не слушныя, мы хацелі б, каб і Польшча, і ЕС у цэлым прадставілі пэўныя жалезабетонныя факты, супраць якіх цяжка будзе выступіць. Я маю на ўвазе антыдэмпінгавы разгляд і гэтак далей", — сказаў прэзідэнт.

"Вам як прафесіяналу няма сэнсу тлумачыць рознага роду пікіроўкі з двух бакоў у сферы мытных працэдур, узаемнага гандлю. У кожнай дзяржавы заўжды на любыя санкцыі знойдзецца мера ў адказ. Упэўнены, што нам гэта не трэба", — дадаў прэзідэнт. Ён звярнуў увагу, што эканоміка Польшчы таксама нясе страты і ад расійскіх санкцый, негатыўны ўплыў на яе аказвае і рэцэсія ва ўкраінскай эканоміцы.

"Таму нам плот гарадзіць з новых нейкіх перашкод у сферы эканомікі не трэба. Мы гатовыя да таго, каб нармальна развіваліся нашы адносіны з вельмі блізкай для нас краінай", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі прэзідэнт падкрэсліў, што Мінск імкнецца наладзіць добрыя адносіны не толькі з суседзямі, але і з ЕС у цэлым. Таму, лічыць ён, усталяванне больш цесных адносін з Польшчай будзе "не столькі залежаць ад Беларусі, колькі ад пазіцыі вашай краіны". У сваю чаргу Маравецкі выказаў гатоўнасць абмеркаваць праблемныя пытанні ў развіцці эканамічнага супрацоўніцтва і знайсці неабходныя рашэнні.

Стужка навiн
0