МІНСК, 24 кас — Sputnik. Беларуска-польскі эканамічны форум "Добрасуседства — 2016" адкрыецца ў панядзелак у Мінску, паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП).
Форум арганізаваны БелГПП сумесна з Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палатай пры садзейнічанні пасольства Польшчы ў Беларусі.
"Форум стаў ужо традыцыйным і праводзіцца ў мэтах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязей у розных сектарах эканомікі", — адзначылі ў прэс-службе.
Плануецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы — ён курыруе ва ўрадзе аграпрамысловы комплекс.
З польскага боку чакаецца ўдзел віцэ-прэм'ера — міністра развіцця Матэуша Маравецкага і кіраўніка Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімежа Здуноўскага.
"У рамках форуму плануецца правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы паміж беларускімі і польскімі дзелавымі коламі", — дадалі ў БелГПП.