МІНСК, 24 кас — Sputnik. Фільм "Дом дзіўных дзяцей міс Перэгрын" рэжысёра Ціма Бёртана ўзначальвае кінапракат у Беларусі ўжо трэці тыдзень запар, паведамілі Sputnik ва УП "Кінавідэапракат".
Сталічная дзяржаўная сетка кінатэатраў паведаміла вынікі за мінулы тыдзень.
Так, у кінатэатрах "Кінавідэапракату" за гэты перыяд самай папулярнай засталася экранізацыя аднайменнай казкі "Дом дзіўных дзяцей міс Перэгрын", на які схадзілі амаль 19 тысяч чалавек, якія прынеслі стужцы яшчэ 49,3 тысячы беларускіх рублёў.
Другі радок займае яшчэ адна экранізацыя — "Інферна" Дэна Браўна. Стужку паглядзела амаль 10 тысяч гледачоў, якія прынеслі ёй 48 тысяч рублёў.
На трэцім месцы па зборах — расійскі фільм "Ледакол" рэжысёра Мікалая Хамерыкі, які паглядзелі амаль сем тысяч гледачоў, а зборы склалі 32,4 тысячы рублёў.
Той жа "Ледакол" па выніках выхадных стаў лідэрам у расійскім пракаце.