Радыё

Рамуальда Пашэвецкая пра выбары ў Літве: народ чакае пераменаў

© Фото: Okolesica.netРамуальда Пашэвецкая
Рамуальда Пашэвецкая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У другім туры адбыўшыхся ў нядзелю парламенцкіх выбараў у Літве перамогу атрымала партыя "Саюз сялян і зялёных", а кіруючыя цяпер сацыял-дэмакраты занялі толькі трэцяе месца і вымушаныя будуць сысці ў апазіцыю.

Перамога "Саюза сялян і зялёных" у другім туры парламенцкіх выбараў у Літве стала для ўсіх нечаканасцю, перамогу прадказвалі кансерватарам, паведаміла радыё Sputnik Беларусь палітык і публіцыст Рамуальда Пашэвецкая.

Ромуальда Пошевецкая - о том, что ждет Литву после выборов

"Чым гэта пагражае Літве — сказаць цяжка, бо пакуль партыя не вельмі выразна пра сябе заявіла. Адно можна сказаць дакладна: народу захацелася новых асоб у Сейме, яны ўжо страцілі давер да сацыял-дэмакратаў і кансерватараў. Перамены — галоўнае, чаго цяпер чакае народ. Але ўсё будзе залежыць ад складу будучай кааліцыі", — сказала Пашэвецкая.

Выбары ў парламент Літвы, паводле папярэдніх падлікаў галасоў, выйграла партыя "Саюз сялян і зялёных Літвы", якая атрымала 54 мандаты. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Літвы, акрамя заканадаўчай дзейнасці, найважнейшай функцыяй Сейма з'яўляецца фарміраванне ўрада. Па традыцыі прэзідэнт краіны прапануе на пасаду прэм'ера лідэра партыі, якая атрымала найбольшую падтрымку выбаршчыкаў. Пасля ўжо сам прэм'ер фарміруе склад кабінета міністраў.

Стужка навiн
0