Дажджы і моцны вецер чакаюцца ў панядзелак у Беларусі

Падпісацца
Сіноптыкі прагназуюць узмацненне паўночна-ўсходняга ветру - яго парывы ў асобных раёнах будуць дасягаць 15-18 метраў у секунду.

МІНСК, 24 кас — Sputnik. Дажджы, мокры снег і моцны вецер чакаюцца ў Беларусі ў будучы аўторак, паведамілі ў Белгідрамеце. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на пераважнай тэрыторыі краіны прагназуецца воблачнасць з праясненнямі.

У заходняй частцы Беларусі магчымы дождж і мокры снег. Уначы тэмпература будзе ў межах 0..+6 градусаў, а днём +1..+8 градусаў. Па ўсёй краіне будзе ветрана, месцамі — з парывамі да 15-18 метраў у секунду.

Такое надвор'е, абяцаюць сіноптыкі, захаваецца і ў наступныя дні. На наступным тыдні таксама ў некаторыя дні магчымы мокры снег, замаразкаў метэаролагі пакуль не абяцаюць.

Стужка навiн
0