Круглы стол аб праблемах развіцця аграэкатурызму ў Беларусі

© Sputnik / Анна НефедоваАграсядзіба "Балачанка"
Аграсядзіба Балачанка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У аўторак, 25 кастрычніка, у 10:30 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь пройдзе сустрэча экспертаў у фармаце круглага стала, прысвечаная праблемам далейшага развіцця аграэкатурызму ў Беларусі.

Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь распрацаваны праект указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у заканадаўства ў сферы аграэкатурызму. З першага дня апублікавання праекта ўказа на старонках беларускіх выданняў гучаць розныя меркаванні зацікаўленых асоб.

Як праводзіцца дзяржаўная палітыка развіцця галіны аграэкатурызму, якія пытанні наспелі ў ходзе выканання дзеючага ўказа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №327, якія змены прапануе ўнесці Міністэрства спорту і турызму краіны, каго яны закрануць, як упарадкаваць дзейнасць аграсядзіб і многія іншыя пытанні ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь абмяркуюць:

  • памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў,
  • намеснік мністра спорта і турызма Рэспублікі Беларусь Міхаіл Партной,
  • старшыня праўлення Беларускага грамадскага аб'яднання "Адпачынак у вёсцы" Валерыя Кліцунова.

Таксама да ўдзелу ў дыскусіі запрошаны прадстаўнікі міністэрстваў па падатках і зборах, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, гаспадары аграсядзібаў.

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ прыняць удзел у дыскусіі, якая адбудзецца ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь па адрасе: г. Мінск, вул. Камуністычная, в. 86.

Акрэдытацыя:

E-mail: e.semenova@sputniknews.com;

Тэл.: +375 17 237 83 65;

Маб.: +375 29 664 28 04.

Адпраўце заяўку на e.semenova@sputniknews.com для падпіскі на e-mail рассылку анонсаў мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0