МІНСК, 24 кас — Sputnik. Супрацоўнікі санэпідслужбы Мінскай вобласці правялі пазапланавыя праверкі ўстаноў адукацыі па пытаннях арганізацыі харчавання дзяцей, паведамілі Sputnik у ДУ "Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя".
Спецыялісты правяралі сталовыя і харчаблокі з 5 верасня па 5 кастрычніка. За гэты час яны праінспектавалі 648 аб'ектаў, гэта значыць 60% ад агульнай колькасці.
Сярод тыповых недахопаў супрацоўнікі санслужбы назвалі невыкананне санітарна-супрацьэпідэмічнага рэжыму — парушэнне рэжыму уборкі памяшканняў, правілаў асабістай гігіены работнікамі харчаблока, адсутнасць умоў для захавання асабiстай гiгiены работнікаў. Сярод праблем школьных сталовых таксама невыкананне норм харчавання і парушэнні ў частцы бяспекі харчавання.
Меры адміністрацыйнага ўздзеяння, паведамілі ў санслужбе вобласці, былі прынятыя да 445 службовых асоб, у тым ліку да 212 кіраўнікоў.
Па выніках праверкі было падрыхтавана 426 прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў.