Радыё

Рабаў: у чацвер надвор'е палепшыцца, але ненадоўга

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзмітрый Рабаў
Дзмітрый Рабаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўны сіноптык краіны даў несуцяшальны прагноз надвор'я на бліжэйшыя дні і распавёў, чаму нельга верыць інфармацыі, якая з'явілася ў Інтэрнэце пра тое, што да нас набліжаецца самая халодная зіма за апошнія 100 гадоў.

Да канца гэтага тыдня надвор'е не зменіцца — ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, а таксама моцны вецер чакаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі, паведаміў радыё Sputnik Беларусь начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Дмитрий Рябов пообещал долгий период плохой погоды

"Невялікае зацішша чакаецца толькі ў чацвер, дажджы на большай частцы тэрыторыі краіны спыняцца і пройдуць толькі ў асобных раёнах. Аднак у пятніцу надвор'е зноў сапсуецца", — распавёў Рабаў.

Паводле яго слоў, восень сёлета нельга назваць анамальнай — гэта тыповае для нашай краіны восеньскае надвор'е, звычайна першы снег у Беларусі выпадае ў другой-трэцяй дэкадзе кастрычніка. Лістапад таксама будзе ў межах нормы.

Рабаў таксама параіў не надаваць вялікага значэння прагнозам, якія з'явілiся ў iнтэрнэце пра тое, што будучая зіма ў Еўропе, паводле прагнозаў нямецкіх метэаролагаў, можа стаць анамальна марознай і нават апынецца самай халоднай за апошнія 100 гадоў.

"Практычна штогод у кастрычніку з'яўляецца такая інфармацыя, але гэта хутчэй прыватнае меркаванне. Прагноз на зіму, разлічаны ў кастрычніку, выклікае вельмі вялікія падазрэнні", — сказаў Рабаў.

Стужка навiн
0