Метэаролагі раскрылі таямніцу Бермудскага трохкутніка

© Flickr / SeascoutЗатанулы самалёт, архіўнае фота
Затанулы самалёт, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навукоўцы сцвярджаюць: самая вядомая анамальная зона ў свеце небяспечная праз шасцікутныя аблокі.

МІНСК, 25 кас — Sputnik. Амерыканскія метэаролагі абвясцілі, што таямніца загадкавага Бермудскага трохкутніка раскрытая.

Метэаролагі заняліся вывучэннем спадарожнікавых здымкаў анамальнай зоны, дзе за апошняе стагоддзе зніклі 75 самалётаў і сотні караблёў. Размешчаны трохкутнік паміж Пуэрта-Рыка, Маямі і Бермудскімi выспамi.

Навукоўцы сцвярджаюць, што прычынай небяспекі Бермудскага трыкутніка сталі так званыя шасцікутныя аблокі, якія ствараюць "паветраныя бомбы" — моцныя патокі паветра, якія раптоўна могуць літаральна "выдзімаць" усё з-пад сябе.

Адкрыццё метэаролагаў падрабязна апісвае брытанскае выданне The Independent. На думку спецыялістаў, створаныя шасцікутнымі аблокамі вятры настолькі моцныя, што караблі і самалёты могуць быць пагружаныя ў ваду літаральна за секунды.

У знікненні судоў у Бермудзкім трохкутніку, які таксама часта называюць "д'ябальскім", у розны час вінавацілі іншапланецян, паранармальныя з'явы, вылучаліся і больш навуковыя версіі — напрыклад, выкіды метану.

Стужка навiн
0