МІНСК, 26 кас — Sputnik. Каманда незалежных кінематаграфістаў — стваральнікаў нашумелага "ГараШа" — прэзентавала свой новы фільм пад назвай "Party-Zan Фільм".
"Мы вельмі рады таму, што зрабілі за такі тэрмін такой маленькай групай пры мінімуме неабходных сродкаў. Наш фільм — першы поўнаметражны беларускі фільм, які выходзіць у пракат у нашай краіне за дзесяць месяцаў", — распавёў Курэйчык карэспандэнту Sputnik.
"Party-Zan Фільм" — першая беларуская маладзёжная прыгодніцкая камедыя пра тое, як хутка зарабіць шмат грошай.
Два маладых хлопцы, няўдачлівы бізнэсмэн і праграміст, застаўшыся без працы, выпадкова атрымліваюць шанец ажыццявіць сваю "беларускую мару" — адразу зарабіць вельмі шмат грошай.
Назваўшыся беларускімі кінапрадзюсарамі, яны бяруцца зняць некалькі ваенных сцэн для маскоўскай кінагрупы.
Прадзюсар карціны Дзмітрый Фрыга сказаў, што прэм'ера плануецца 29 снежня адначасова ў Мінску і Брэсце.
У фільма ўжо з'явілася свая старонка на "Кінапошуку".