Долар і еўра падаражэлі ўпершыню за тыдзень

© Flickr / tenaciousmeКупюры наміналам 50 долараў
Купюры наміналам 50 долараў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кошык валют па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы падаражэў нязначна – на 0,03%.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. Беларускі рубель патаннеў да долара і еўра па выніках таргоў на БВФБ у сераду.

Нацбанк устанавіў афіцыйныя курсы валют:

  • Долар ЗША — 1,9017
  • Еўра — 2,0744
  • 100 расійскіх рублёў — 3,0547

Такім чынам, на таргах 26 кастрычніка долар і еўра падаражэлі ўпершыню за апошні тыдзень. У той жа час, іх кошт захоўваецца на ўзроўні пачатку студзеня гэтага года. Расійскі рубель у сераду патаннеў нязначна — на 0,23%.

У цэлым да кошыка валют у сераду беларускі рубель патаннеў на 0,03%, а з пачатку года нацыянальная валюта страціла да асноўных валют 8,91%.

Стужка навiн
0