Унікальны бялок будуць здабываць навукоўцы з малака трансгенных коз

© Sputnik / Виктор ТолочкоКозы
Козы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Акадэміі навук сёння адкрыюць лабараторна-эксперыментальны ўчастак па вылучэнню чалавечага лактаферыну з малака трансгенных коз.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. У інстытуце мікрабіялогіі НАН Беларусі ў сераду адбудзецца адкрыццё лабараторна-эксперыментальнага ўчастка па вылучэнню, ачыстцы і ліафілізацыі чалавечага лактаферыну з малака коз-прадуцэнтаў. Гэты каштоўны бялок будзе выкарыстоўвацца для вытворчасці біялагічна актыўных дабавак.

У рамках рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы "БелРасТрансген" і "БелРасТрансген-2" беларускімі і расійскімі навукоўцамі ўпершыню ў свеце створаны статкі трансгенных коз, якія могуць прадукаваць рэкамбінантны чалавечы лактаферын. Адначасова навукоўцы распрацавалі тэхналогіі атрымання высокаачышчанага мэтавага бялку.

"Новы лабараторна-эксперыментальны ўчастак дазволіць на пачатковым этапе вырабляць не менш за 5 кг мэтавага бялку ў год, гэта дасць магчымасць забяспечыць айчыннымі біялагічна актыўнымі дадаткамі да ежы, якія ўтрымліваюць лактаферын,  каля 2 тысяч чалавек", — паведамілі Sputnik у прэс-службе НАН Беларусі.

Лактаферын — унікальны бялок, які прысутнічае ў малацэ чалавека і іншых млекакормячых. Валодае антыбактэрыяльнымі, антывіруснымі, антымікробнымі, антыканцэрагеннымі, супрацьзапаленчымі, імунамадулюючымі, антыаксідантнымі і рэгенератыўнымі ўласцівасцямі. Ён выкарыстоўваецца пры вытворчасці біялагічна актыўных дабавак, дзіцячага і дыетычнага харчавання, фармацэўтычнай і парфумерна-касметычнай прадукцыі. Сусветная патрэба ў лактаферын дасягае 90 т штогод. Кошт аднаго грама рэкамбінантнага чалавечага бялку складае каля 900 долараў ЗША.

Стужка навiн
0