Польшча прапанавала зрабіць цягнік Кракаў – Гродна бязвізавым

© Flickr / Paul SmithЦягнік PKP Intercity. Архіўнае фота
Цягнік PKP Intercity. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бакі абмеркавалі аўтобусныя маршруты паміж Гродна і Падляскім ваяводствам, а таксама закранулі тэму лаўкостаў у абласны аэрапорт.

МІНСК, 27 кас — Sputnik. Маршалак Падляскага ваяводства Ежы Ляшчынскі прапанаваў распаўсюдзіць бязвізавы рэжым на цягнік Кракаў — Гродна, які быў запушчаны 4 верасня, перадаюць беларускія СМІ.

Заплыў па Аўгустоўскаму каналу - Sputnik Беларусь
Аўгустоўскі канал з 26 кастрычніка адкрыты для замежнікаў без віз

Бязвізавы рэжым для наведвання замежнымі грамадзянамі беларускай часткі Аўгустоўскага канала пачаў дзейнічаць у Беларусі 26 верасня. Замежнікі, якія маюць падставы для знаходжання ў парку ў турыстычных мэтах, могуць знаходзіцца ў ім тэрмінам да пяці сутак.

Ляшчынскі, які ўзначальваў польскую дэлегацыю, удзельнікі якой першымі апрабавалі бязвізавы маршрут, адзначыў, што бязвізавы рэжым можна ўвесці для пасажыраў цягніка Гродна — Кракаў, які курсіруе з 4 верасня.

Акрамя таго, маршалак падтрымаў ідэю старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова адпрацаваць тэму бязвізавага рэжыму на авіямаршрут праз гарадзенскі аэрапорт.

Паводле слоў прадстаўніка беларускага боку, тэма лаўкостаў у абласным цэнтры ўжо прапрацоўваецца.

Акрамя таго, падчас перамоў быў выказаны намер развіваць аўтобусныя маршруты паміж Гродзенскай вобласцю і Падляскім ваяводствам.

Стужка навiн
0