МПЗ: "дармаедаў" з жыццёвымі праблемамі могуць вызваліць ад падатку

© Flickr / Thirteen Of ClubsПусты гаманец
Пусты гаманец - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусы-"дармаеды" для таго, каб не плаціць падатак, павінны будуць звярнуцца з заявай у мясцовыя органы ўлады.

МІНСК, 27 кас — Sputnik. Грамадзян, якія ў сілу жыццёвых абставінаў апынуліся ў складанай сітуацыі, могуць вызваліць ад неабходнасці выплачваць збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў, заявіла ў сераду намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.

Паводле слоў намесніка міністра, новы праект дэкрэта "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" будзе прадугледжваць шэраг новаўвядзенняў для плацельшчыкаў збору.

"У любога чалавека бываюць розныя сітуацыі. Можа скласціся, што ў плацельшчыка збору цяжкае фінансавае становішча. У гэтым выпадку прадугледжана магчымасць звароту ў мясцовыя органы ўлады па пытанні вызвалення ад выплаты збору", — сказала Шаўчэнка.

Яна таксама адзначыла, што грамадзяне могуць такой магчымасцю карыстацца. Намеснік міністра ўдакладніла, што тыя беларусы, якім прыйдуць паведамленні аб выплаце збору, але пры гэтым яны знаходзяцца ў цяжкім фінансавым становішчы, могуць напісаць заяву ў мясцовыя органы ўлады, каб іх вызвалілі ад падатку.

У Беларусі грамадзяне, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў на працягу 183 дзён, прызнаюцца плацельшчыкамі сацыяльнага збору ў памеры 20 базавых велічынь. За 2015 год, калі базавая велічыня складала 18 рублёў, велічыня збору была роўная 360 рублям (прыкладна 180 долараў ЗША).

Стужка навiн
0