У Беларусі доўгі час існавала праблема з рэалізацыяй мультфільмаў, аднак у апошні час сітуацыя палепшылася, распавёў радыё Sputnik Беларусь вядомы рэжысёр анімацыйнага кіно, мастацкі кіраўнік студыі анімацыйных фільмаў "Беларусьфільма" Аляксандр Ленкін.
"Мае фільмы тэлеканал "Беларусь 3" паказвае прыкладна 2-3 разы на месяц. Я іх рэгулярна бачу, і мультфільмы нашай студыі таксама. І ў інтэрнэце іх поўна, так што было б жаданне", — кажа Ленкін.
Ён растлумачыў, што студыя мультфільмаў "Беларусьфільма" выгадна адрозніваецца ад іншых студый.
"У нас зафіксавана заканадаўча, што мы павінны рабіць пэўную колькасць хвілін у год. Гэтыя хвіліны ператвараюцца ў мультфільмы, і прыкладна 8-10 фільмаў у год мы робім", — сказаў Ленкін.
Аляксандр Ленкін працуе на "Беларусьфільме" ўжо больш за 30 гадоў. За гэты час ён зняў дзясяткі анімацыйных фільмаў, якія неаднаразова ганараваліся прызамі міжнародных і нацыянальных фестываляў. Вялікую вядомасць яму прынёс першы беларуска-рускі анімацыйны серыял "Рэактыўнае парася".
Пра бліжэйшыя планы нашых мультыплікатараў слухайце ў аўдыёзапісе.