Пратэз рукі, са слоў яго стваральніка, абыйдзецца амаль у 20 разоў танней замежных аналагаў. Да таго ж, усе дэталі можна раздрукаваць самастойна на 3D-друкарцы і сабраць, кіруючыся схемамі, якія вынаходнікі выклалі ў адкрыты доступ.
Беларускі праграміст Алег Гальцаў два гады распрацоўваў для бацькі электрамеханічны пратэз рукі, і цяпер пратэз гатовы і ўжо прыцягнуў увагу грамадскасці. Жадаючых набыць беларускі аналаг дарагіх заходніх пратэзаў шмат, але вынаходнікі пакуль не гатовыя прадаваць іх — хочуць дапрацаваць дызайн, каб зрабіць пратэз падобным на сапраўдную руку, і павялічыць яго трываласць.
Пакуль адзіны, хто можа карыстацца пратэзам у жыцці — бацька Алега Гальцава, для якога і стваралася распрацоўка. Аднак, па словах распрацоўшчыка, зусім хутка набыць яго зможа кожны, каму патрэбна.