МІНСК, 28 кас — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць у пятніцу паступовую змену надвор'я: ўзмоцняцца парывы ветру, на большай частцы краіны пройдуць дажджы і мокры снег. Краіна апынецца ва ўладзе атмасфернага фронту ад актыўнага атлантычнага цыклону з цэнтрам над Скандынавіяй.
У Мінск дождж прыйдзе ў другой палове дня ў пятніцу. Пры гэтым узмоцняцца парывы ветру, слупок тэрмометра не паднімецца вышэй +5°C.
"У суботу ўмовы надвор'я не палепшацца. Уначы дажджы, па ўсходзе з мокрым снегам, магчымы слабы галалёд. Удзень у шматлікіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 7-12 м/с, парывы да 14 м/с", — паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Уначы і ўранні ў суботу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца моцны вецер з парывамі да 15-20 м/с. У нядзелю і панядзелак надвор'е абумовіць чарговы цыклон з цэнтрам над Варонежскай вобласцю.
Па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, па ўсходзе з мокрым снегам. Тэмпература ўначы —1..+4°С, удзень 0..+7°С. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Супрацоўнікі ДАІ просяць улічваць гэты факт, асабліва калі вы збіраецеся ўранку за горад.