Самка пінгвіна па мянушцы Адэль пазбавілася пёраў, што можа здарацца з імі нават у натуральным асяроддзі пасялення, і гэта прыводзіць птушак да гібелі. Супрацоўнікі акіянарыума вырашылі выратаваць птушку і замовілі ёй гідракасцюм.
Незвычайнае для пінгвіна адзенне дапаможа птушцы захоўваць тэмпературу цела.
Мяркуючы па відэароліку, птушка цалкам камфортна сябе адчувае ў гідракасьцюме і плавае ў акіянарыўме разам з іншымі пінгвінамі.