Эрдаган можа наведаць Мінск 11 лістапада

© REUTERS / Murat Cetinmuhurdar/Presidential PalaceПрэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган
Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На гэтую дату запланавана і адкрыццё Саборнай мячэці ў Мінску, рашэнне аб прысутнасці турэцкага лідэра на гэтым мерапрыемстве яшчэ не прынята.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган можа наведаць Мінск у лістападзе, аднак канчатковага рашэння пакуль няма, распавялі Sputnik у офісе гандлёвага саветніка пасольства турэцкай рэспублікі ў Беларусі.

Як чакаецца, 11 лістапада ў беларускай сталіцы адкрыецца Саборная мячэць. Раней планавалася, што ва ўрачыстай цырымоніі прыме ўдзел і прэзідэнт Турцыі.

"Візіт прэзідэнта Эрдагана можа адбыцца ў гэтыя дні", — пацвердзілі Sputnik у дыппрадстаўніцтве і дадалі, што канчатковае рашэнне аб прыездзе турэцкага лідэра ў беларускую сталіцу яшчэ не прынята. Магчымасць візіту Эрдагана прапрацоўваецца турэцкiм і беларускім бакамі.

Прыезд у Беларусь дэлегацыі турэцкіх дзелавых колаў быў запланаваны на канец ліпеня. Меркавалася, што ў яго рамках у Мінску пройдзе беларуска-турэцкі бізнес-форум, удзел у якім прыме Эрдаган. Аднак візіт прэзідэнта быў адкладзены па просьбе турэцкага боку ў сувязі з увядзеннем у Турцыі надзвычайнага становішча пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту 16 ліпеня. Не адбыўся візіт і ў верасні, хоць дыппрадстаўніцтва рыхтавала яго ў пачатку восені.

Стужка навiн
0