Радыё

Астролаг: чалавек, які святкуе Хэлоўін, губляе карані

© Sputnik / Виктор ТолочкоАстролаг Вячаслаў Бонча
Астролаг Вячаслаў Бонча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для беларусаў Хэлоўін – яшчэ адна нагода павесяліцца і здзівіць сваіх сяброў арыгінальнымі касцюмамі. Вячаслаў Бонча распавёў, чаму гэта не бяскрыўднае свята.
Вячеслав Бонча об астрологическом значении Хэллоуина

З астралагічнага пункту гледжання Хэлоўін далёка не бяскрыўднае свята, паколькі трапляе ў знак Скарпіёна, які адказвае за працэсы аднаўлення і разбурэння, у прыватнасці, за бандытызм, крымінал і свет мёртвых, папярэджвае астролаг Вячаслаў Бонча.

У сувязі з гэтым астролаг раіць у гэты дзень паводзіць сябе стрымана, не ўжываць спіртное і своечасова легчы спаць. І самае галоўнае — адмовіцца ад святкавання Хэлоўіна, паколькі гэта "не наша традыцыя".

Протадыякан Андрэй Скробат - Sputnik Беларусь
Радыё
Святар: святкаванне Хэлоўіна – здрада Богу і царкве

"Беларусам варта звяртаць больш увагі на такія святы, як Дзяды і Каляды. Калі чалавеку бліжэй традыцыя кельтаў — то можа святкаваць і Хэлоўін, але тады ён не падтрымлівае свае традыцыі і свой народ. Такі чалавек губляе карані і можа нашкодзіць свайму роду", — распавёў Вячаслаў Бонча радыё Sputnik Беларусь.

Паганскае свята Хэлоўін адзначаецца ў ноч з 31 на 1 лістапада ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі. У гэты дзень прынята пераапранацца ў страшэнныя ўбранні разнастайнага паскуддзя — вампіраў, ваўкалакаў, ведзьмаў і цёмных духаў. У Расіі святкаванне Хэлоўіна ў школах даўно выклікае спрэчкі. Спробы забараніць свята рабіліся як у асобных рэгіёнах РФ, так і на федэральным узроўні, аднак адзіных рэкамендацый на сённяшні дзень не выпрацавана.

Стужка навiн
0