МІНСК, 31 кас — Sputnik. Кліп беларускага выканаўцы Homie на песню "Какаін" сабраў больш за дзесяць мільёнаў праглядаў на YouТube і выклікаў бурныя спрэчкі ў інтэрнэце.
Пад псеўданімам Homie хаваецца выхадзец з Гомеля Антон Табала, які нарадзіўся ў 1989 годзе. З ангельскай яго сцэнічнае імя можна перавесці як "сябрук", што адпавядае рэп-вобразу гамельчука.
Яго кліп на песню "Какаін" сабраў больш за дзесяць мільёнаў праглядаў на YouТube за паўтара года. Шмат карыстальнікаў сацсетак сумняваюцца ў гэтым дасягненні: іншыя відэа выканаўцы збіраюць у разы менш праглядаў, а некаторыя падазраюць выканаўцу ў "накрутцы".
Іншым вострым пытаннем стала законнасць відэа — у ім паказваюць ўжыванне наркотыкаў. Згодна з заканадаўствам Беларусі, падобныя "інструкцыі" з'яўляюцца па-за законам, аднак праваахоўныя органы пакуль на ролік не звярталі ўвагі. Забаронены падобныя выявы і ў Расіі, дзе ў Homie таксама ёсць пэўная колькасць прыхільнікаў.
Як сцвярджаецца, Homie — адзін з нешматлікіх рускамоўных артыстаў-"дзесяцімільённікаў" на YouТube, аднак гэта не так: у спісе папулярных на відэасэрвісе выканаўцаў — і групоўка "Ленінград", і дзесяткі іншых артыстаў.