Рабаў: надвор’е на тыдні будзе сырым і ветраным

© Flickr / Dan ZenКот у снезе
Кот у снезе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Невялікае паляпшэнне надвор'я адбудзецца толькі ў суботу, потым яно зноў сапсуецца.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е чакаецца па Беларусі цягам гэтага тыдня: паўсюдна пройдуць ападкі, а тэмпература паветра панізіцца, паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

"Цягам тыдня надыходзячая зіма ўзмоцніць пазіцыі: сыра, ветрана і золка, снег, мокры снег з дажджом. Па большай частцы ляжа няўстойлівае снежнае покрыва", — сказаў сіноптык.

Так, у аўторак 1 лістапада ноччу ў асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег, днём — мокры снег з дажджом, а тэмпература ўдзень складзе ад —1 да +4°С.

"Пачынаючы з серады, з паўночнага захаду прыйдзе новы цыклон, які будзе перамяшчацца праз нашы паўночныя раёны", — сказаў Рабаў.

Паводле яго слоў, у сераду чакаюцца працяглыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), узмацненне ветру, ноччу тэмпература складзе —4..+3°С, днём 0..+7°С. У чацвер і пятніцу надвор'е істотна не зменіцца.

"У панядзелак з ростам атмасфернага ціску надвор'е крыху палепшыцца: ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па заходняй палове рэспублікі пройдзе кароткачасовы мокры снег", — сказаў сіноптык, удакладніўшы, што днём тэрмометры пакажуць ад —2 да +5°С.

У нядзелю, са слоў Рабава, уладу над надвор'ем возьме чарговы цыклон, які прынясе на большую частку краіны ападкі, тэмпература ўначы складзе ад —3 да +3°С, днём —2..+5°С.

Стужка навiн
0