МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і расійскага рубля па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы ў аўторак.
Па выніках таргоў Нацыянальны банк усталяваў афіцыйныя курсы валют у краіне:
- даляр ЗША — 1,904 рубля
- еўра — 2,0901 рубля
- 100 расійскіх рублёў — 3,0141 рубля
Такім чынам, на таргах 1 лістапада падаражэў да папярэдняга дня толькі еўра — на 0,08%. Даляр і расійскі рубель нязначна патаннелі.
З 1 лістапада змяніліся суадносіны ў кошыку валют: доля расійскага рубля была павялічана да 50%, а еўра – зменшана да 20%. Па ацэнках эканамічных экспертаў, на курсах валют гэта змена не адаб'ецца.