Мінздраў вызначыў графік працы лякарняў на "доўгіх" выходных

© Sputnik / Евгений Самарин / Перайсці ў медыябанкПраца гарадской паліклінікі
Праца гарадской паліклінікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ведамстве паабяцалі, што амбулаторна-поліклінічныя ўстановы, траўмапункты і рэанімацыі будуць узмоцнены найболей кваліфікаванымі спецыялістамі.

МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя вызначыла графік працы ўстаноў аховы здароўя на бліжэйшых выходных і 7 лістапада.

У наступны панядзелак, 7 лістапада, у Беларусі адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. У рэспубліцы гэты дзень лічыцца дзяржаўным святам і выходным. У звязку з гэтым Мінздраў змяніў рэжым працы падведамных устаноў на выходных.

"У прыватнасці, праца бальнічных і амбулаторна-поліклінічных, санітарна-эпідэміялагічных устаноў аховы здароўя, аптэк, арганізацый пералівання крыві, медычнай тэхнікі і іншых будзе арганізавана наступным чынам: 5 лістапада – па графіку працы ў суботні дзень, 6 лістапада – па графіку працы ў выходны дзень, 7 лістапада – па графіку працы ў святочны дзень", – паведамілі ў ведамстве.

Апроч таго, амбулаторна-поліклінічныя ўстановы, прыёмныя аддзяленні лякарняў, траўматалагічныя пункты, аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, як паабяцалі ў Мінздраве, будуць узмоцнены найболей кваліфікаванымі спецыялістамі.

Будуць арганізаваны і адміністрацыйныя дзяжурствы ў кіраваннях аховы здароўя аблвыканкамаў, галоўным кіраванні аховы здароўя Мінаблвыканкама, камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, а таксама падначаленых арганізацыях аховы здароўя і на доме.

Стужка навiн
0