Гідрамет: снег напачатку лістапада ў Беларусі - звычайная з'ява

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦарква Святой Марыі Магдалены
Царква Святой Марыі Магдалены - Sputnik Беларусь
Па дадзеных сіноптыкаў, за ноч у Мінску выпала 5 сантыметраў снегу, у Брэсце і дзе-нідзе па Гомельскай вобласці яго зусім няма.

МІНСК, 2 ліс — Sputnik. Снежны цыклон Gisi прынёс у Беларусь небывалыя для лістапада асадкі, паведамляюць беларускія СМІ. Гідрамет удакладняе, утварэнне першага снежнага покрыва напачатку лістапада з'яўляецца звычайнай прыроднай з'явай для Беларусі.

Завіруха - Sputnik Беларусь
Рабаў: на Беларусь ідзе цыклон Gisi – аранжавы ўзровень небяспекі

"Сярэднія даты залягання першага снежнага покрыва ў Беларусі — гэта 5-6 лістапада на поўначы і сярэдзіна лістапада, трэцяя дэкада месяца на захадзе і поўдні рэспублікі. Так што першае снежнае покрыва 2 лістапада — гэта крыху-крыху раней звычайнага, але не экстрэмальна", — паведаміла Sputnik у сераду начальнік аддзела па клімаце Гідрамета Алена Камароўская.

Па яе словах, гэта першае снежнае покрыва і яно растане. Камароўская расказала, што ў Мінску за мінулую ноч выпала 5 сантыметраў снегу, больш за ўсё — на Нарачы, а ў Брэсце, частцы Гомельскай вобласці яго зусім не.

Па словах суразмоўніцы Sputnik, за ўсю гісторыю метэаназіранняў найранейшая дата ўтварэння першага снежнага покрыва на тэрыторыі рэспублікі зарэгістравана ў Езярышчы — 23 верасня 1973 года.

"У Мінску першае снежнае покрыва ўсталявалася раней усяго 29 верасня 1972 года", — сказала Камароўская. Самыя халодныя лістапады былі ў 1993 і 1998 гадах.

Суразмоўніца Sputnik таксама адзначыла, што і ў кастрычніку часам выпадае першы снег, які, зазвычай, растае. Толькі ў выпадку вельмі ранняй зімы ў трэцяй дэкадзе ўсталёўваецца снежнае покрыва, выключаючы крайнія паўднёвыя і заходнія раёны, дзе найранейшыя тэрміны яго ўсталявання даводзяцца на пачатак лістапада.

Па дадзеных Гідрамета, пазней усяго першае снежнае покрыва ў Мінску ўтварылася ў 2000 годзе, у тую зіму беларусы ўбачылі снег толькі 20 снежня.

Першае заляганне снегу звычайна бывае недоўгачасовым, і толькі пасля наступу сталых маразоў усталёўваецца ўстойлівае снежнае покрыва. Устойлівае снежнае покрыва, што залягае не менш за месяц, адзначаецца толькі ў снежні: на паўночным усходзе — у сярэднім у першай дэкадзе месяца, на паўднёвым захадзе — у сярэднім пад канец снежня.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі