Кабякоў выправіўся з працоўным візітам у Кыргызстан

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў
Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі прэм'ер возьме ўдзел у паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — удзельнікаў ШАС.

МІНСК, 2 ліс — Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў накіраваўся з працоўным візітам у Кыргызстан, паведаміла прэс-служба ўрада.

Араматызаванае сметанковае масла - Sputnik Беларусь
Кабякоў патлумачыў, адкуль бяруцца "беларускія крэветкі"

"Прэм'ер-міністр возьме ўдзел у паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацы (ШАС), якая пройдзе ў Бішкеку 2-3 лістапада", — паведамілі Sputnik у сераду ў прэс-службе.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, у Бішкеку будуць абмеркаваны практычныя пытанні развіцця супрацы ў ШАС. Асноўная ўвага будзе нададзена перспектывам развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння. Па выніках паседжання плануецца падпісанне каля 10 дакументаў.

У ШАС уваходзяць Кітай, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан. Шэсць краін маюць статус дзяржавы — назіральніка пры ШАС: Афганістан, Беларусь, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан.

У дачыненні Індыі і Пакістану кіраўнікі дзяржаў ШАС у ліпені 2015 года на Уфімскім саміце прынялі пастанову пра пачатак працэдуры іх прыёму ў ШАС. У перспектыве на чалецтва ў арганізацыі прэтэндуе Іран. Шэсць краін з'яўляюцца партнёрамі па дыялогу ШАС — Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турцыя і Шры-Ланка.

Стужка навiн
0