Энергетыкі: перабояў з электрычнасцю з-за цыклону Gisi не было

© Sputnik / Asatur YesayantsЛініі электраперадачы
Лініі электраперадачы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Непагадзь захаваецца ў Беларусі і ў сераду, у прыватнасці, у Мінску асадкі чакаюцца на працягу ўсяго дня.

МІНСК, 2 ліс — Sputnik. Складанасцяў з электразабеспячэннем у Беларусі з-за цыклону Gisi, што накрыў рэспубліку мінулай ноччу, не было, паведамілі Sputnik у сераду ў ДВА "Белэнерга".

На сераду, 2 лістапада, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ровень небяспекі з-за цыклону Gisi, які прынёс на вялікую частку тэрыторыю краіны асадкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, а таксама шквалісты вецер.

У асобных раёнах Беларусі назіраецца наліпанне мокрага снегу, на дарогах — галалёдзіца. Раніцай і днём па ўсходзе ў асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. У Мінску 2 лістапада ўначы прайшоў моцны снег. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у беларускай сталіцы за ноч выпала пяць сантыметраў снегу.

 

 

 

"Энергетыкі добра падрыхтаваліся да зімы! Першы снег не паўплываў на працу электрасеткавага комплексу Беларусі!" — гаворыцца ў паведамленні ДВА "Белэнерга" ў Twitter.
Непагадзь у рэспубліцы захаваецца на працягу ўсяго дня.

Стужка навiн
0