Ізноў завіруха: што пішуць беларусы пра першы снег і Gisi

© Sputnik / Виктор ТолочкоСнегапад у Мінску
Снегапад у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першае снежнае покрыва хутка растане, а карыстальнікі сацыяльных сетак ужо спяшаюцца яго сфатаграфаваць на памяць.

МІНСК, 2 ліс — Sputnik. Першы снег, які выпаў у Беларусі, стаў галоўным героем запісаў у сацыяльных сетках у сераду.
Сіноптыкі аб'яўлялі на сераду аранжавы ровень небяспекі: у рэспубліку прыйшоў цыклон Gisi, які прынёс моцныя снегапады. Па дадзеных Белгідрамета, у сталіцы за ноч выпала пяць сантыметраў снегу, але ў некаторых рэгіёнах краіны яго і зусім яшчэ не было.
Снег, які выпаў уначы, стаў галоўным героем для карыстальнікаў сацыяльных сетак. Sputnik сабраў выказы пра першую завіруху гэтай восені і фатаграфіі заснежанай Беларусі.

Мокры снег, па папярэдніх прагнозах, можа яшчэ раз выпасці ў Беларусі да канца гэтага тыдня. Аднак казаць пра "снежны трэнд" пакуль рана — ён любым выпадку растане, а моцных снегападаў хуткім часам не прадбачыцца.

Стужка навiн
0