МІНСК, 3 ліс — Sputnik. Стогадовы рубеж па стане на кастрычнік пераадолелі 464 жыхара Беларусі, паведамілі ў чацвер у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, перадае БелТА.
У красавіку гэтага года ўлады сцвярджалі, што ў Беларусі больш за 800 доўгажыхароў, значная частка якіх пражывала ў Віцебскай вобласці краіны.
Па стане на кастрычнік 2016 года, у Беларусі 464 жыхара пераадолелі ўзрост у 100 гадоў. Больш за ўсё доўгажыхароў — у Гродзенскай вобласці (89 чалавек), на другім месцы — Віцебская вобласць (70 чалавек), на трэцім — Міншчына (68). Менш за ўсё 100-гадовых пражываюць у Магілёўскай вобласці — 54 чалавекі.
Сярод доўгажыхароў большасць — жанчыны: свой 100-гадовы юбілей ўжо адзначылі 399 жанчын і 65 мужчын. Таксама, па дадзеных Мінпрацы, на 1 кастрычніка бягучага года ў рэспубліцы налічвалася пяць беларусаў ва ўзросце 110 гадоў і старэй, з іх два чалавекі, якія пражываюць у Гродзенскай і Мінскай абласцях, знаходзяцца ва ўзроставай катэгорыі 115 гадоў і старэй.
На сёння кожны сёмы беларус (14,4%) — старэйшы за 65 гадоў.