Сусветна вядомага артыста цырка Алега Папова, які апошнія 24 гады жыў у Германіі, не стала падчас гастроляў у Растове-на-Доне. Яму было 86 гадоў. 03.11.2016, Sputnik Беларусь
Алег Папоў быў адным з самых вядомых артыстаў Расіі. За сваё доўгае прафесійнае жыццё Алег Папоў сабраў мноства прэстыжных узнагарод. Ён з'яўляўся Кавалерам ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, лаўрэатам Міжнароднага фестывалю цыркаў у Варшаве, уладальнікам прыза "Залаты клоўн" Міжнароднага фестывалю ў Монтэ-Карла. Але галоўнай узнагародай для яго заўсёды заставаліся апладысменты гледачоў за тую працу, да якой ён ставіўся з бясконцай любоўю.Sputnik узгадвае самыя яркія моманты з жыцця і творчасці Сонечнага клоўна.
Сусветна вядомага артыста цырка Алега Папова, які апошнія 24 гады жыў у Германіі, не стала падчас гастроляў у Растове-на-Доне. Яму было 86 гадоў.
Алег Папоў быў адным з самых вядомых артыстаў Расіі. За сваё доўгае прафесійнае жыццё Алег Папоў сабраў мноства прэстыжных узнагарод. Ён з'яўляўся Кавалерам ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, лаўрэатам Міжнароднага фестывалю цыркаў у Варшаве, уладальнікам прыза "Залаты клоўн" Міжнароднага фестывалю ў Монтэ-Карла. Але галоўнай узнагародай для яго заўсёды заставаліся апладысменты гледачоў за тую працу, да якой ён ставіўся з бясконцай любоўю.
Sputnik узгадвае самыя яркія моманты з жыцця і творчасці Сонечнага клоўна.
Аднойчы пасля лонданскага выступлення ў прэсе з'явілася рэцэнзія, аўтар якой, гаворачы пра Папова, напісаў: "У такое туманнае надвор'е прыехаў клоўн, які сонцам асвятліў арэну, і ўсім стала цяплей". Так артыста сталі называць "Сонечным клоўнам".
Алег Папоў пакінуў родную краіну напярэдадні распаду СССР, паколькі не здолеў змірыцца з маленькай пенсіяй, прызначанай яму дзяржавай. Але не стала яго падчас гастроляў па радзіме.