МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Жыхароў новага віцебскага мікрараёна Медцэнтр спалохала інфармацыя аб з'яўленні лісы, паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.
Рыжую госцю запрыкмецілі інтэрнэт-карыстальнікі: яны паведамілі аб з'яўленні лісы ў сацыяльных сетках і на інтэрнэт-форумах для бацькоў.
Да гэтага часу невядома, ці сапраўды ў мікрараёне пачала пражываць ліса, ці яна проста прыбегла з бліжэйшага ляснога масіву. Драпежніцу бачылі ў Віцебску некалькі разоў, аднак некаторыя ўпэўнены: гаворка можа ісці і аб дастаткова тоўстым каце.
Медыкі тым часам нагадваюць, што лісы — галоўныя пераносчыкі такога небяспечнага захворвання, як шаленства.
Таксама спецыялісты адзначылі, што па магчымасці да ліс нельга набліжацца і абавязкова сачыць за маленькімі дзецьмі — драпежнікі могуць быць агрэсіўныя і параніць дзіця.