Дзяцей будуць пускаць у Мінскі заапарк бясплатна

Падпісацца
Акцыя прымеркавана да школьных вакацый і будзе дзейнічаць на працягу будучых вялікіх выходных 5, 6 і 7 лістапада.

МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Дзеці да 14 гадоў змогуць наведаць Мінскі заапарк у бліжэйшыя тры дні бясплатна, акцыя "Правядзем канікулы разам!" будзе дзейнічаць 5, 6 і 7 лістапада, паведамілі ў Мінскім заапарку.

Катанне на каньках - Sputnik Беларусь
Чым заняць дзіця на вакацыях: каток, маляванкі і супергероі

У заапарку ўдакладнілі, што дзецям лепш мець пры сабе які-небудзь дакумент, які пацвярджае ўзрост.

Для бясплатнага наведвання дзецьмі будуць даступныя практычна ўсе экспазіцыі заапарка, у тым ліку выставы "Акварыум", "Тэрарыўм" і "Экзатарыум". Аднак дарослым, якія прыдуць з дзецьмі, усё ж такі давядзецца купіць квіток, на іх прапанова не распаўсюджваецца.

Акрамя таго, квіткі спатрэбяцца ўсёй сям'і, калі яны вырашаць паглядзець воднае прадстаўленне або пагуляць сярод дыназаўраў. Дзінапарк і Дэльфінарый у акцыі не ўдзельнічаюць.

Стужка навiн
0