МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Рассельгаснагляд выказаў непакой павелічэлым аб'ёмам рээкспарту ў РФ з Беларусі вінаграда: за восем месяцаў бягучага года пастаўкі павялічыліся больш чым удвая — да 7,8 тысячы тон.
З 1 студзеня 2016 года, калі Расія ўвяла эканамічныя меры ў дачыненні да сельскагаспадарчай прадукцыі з Турцыі, Беларусь ператварылася ў буйнога імпарцёра турэцкай прадукцыі, у прыватнасці, вінаграду, адзначылі ў Рассельгаснаглядзе.
"Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе занепакоеная сітуацыяй з павелічэннем паставак на тэрыторыю РФ з Рэспублікі Беларусь свежага вінаграда паходжаннем з трэціх краін", — гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства.
Па дадзеных нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у студзені-жніўні краіна павялічыла імпарт вінаграду ў 2,4 разы — да 24,7 тысячы тон, у тым ліку вінаграду турэцкага паходжання — больш чым у 5 разоў, да 14,7 тысячы тон.
За гэты перыяд пастаўкі вінаграду з рэспублікі ў Расею таксама выраслі больш чым удвая, з 3,4 тысячы да 7,8 тысячы тон. Акрамя таго, у структуры імпарту вінаграду ў Беларусь з'явіліся такія краіны, як Самалі, Гвінея, Гвінея-Бісаў, Бенін, Буркіна-Фасо, Малі, Цэнтральна-Афрыканская рэспубліка. Яны пастаўляюць прадукцыю складанымі лагістычнымі шляхамі праз краіны Еўрасаюза. Дадзеныя ФГИС "Аргус-Фіта" пацвярджаюць, што вінаград з гэтых краін паступае ў Расію ў суправаджэнні рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў рэспублікі.
"У мэтах недапушчэння пранікнення ў РФ санкцыйнай прадукцыі Рассельгаснаглядам пастаянна праводзіцца аналіз сітуацыі з пастаўкамі гародніны і садавіны з Рэспублікі Беларусь і прымаюцца меры аператыўнага рэагавання", — падкрэслілі ў ведамстве.