Бразілія адменіць візы для беларусаў з 25 лістапада

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкВіды Рыа-дэ-Жанейра з назіральнай пляцоўкі на гары "Цукровая галава"
Віды Рыа-дэ-Жанейра з назіральнай пляцоўкі на гары Цукровая галава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца ў Бразіліі без віз не больш за 90 дзён у год.

МІНСК, 6 ліс — Sputnik. Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Бразіліяй уступіць у сілу з 25 лістапада, паведаміла беларуская дыпмісія ў Бразіліі ў афіцыйным акаунце ў Facebook.

Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Бразіліі, беларусы, якія жадаюць паехаць у паўднёваамерыканскую краіну, могуць знаходзіцца там без віз не больш за 90 дзён на працягу года да двух разоў на год.

Такія ж бязвізавыя тэрміны дзейнічаюць для грамадзян Беларусі ў іншых краінах Лацінскай Амерыкі — Венесуэле, Перу і Эквадоры.

У пачатку тыдня Кітай адмяніў візы для беларусаў, якія перамяшчаюцца транзітам у трэція краіны.

Стужка навiн
0