Салісты венскай оперы выступяць у Палацы Рэспублікі

© Flickr / Robin ZebrowskiСкрыпка
Скрыпка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вялікая зала Палаца Рэспублікі расчыніць свае дзверы для жадаючых атрымаць асалоду ад сусветна вядомых шэдэўраў класічнай аўстрыйскай музычнай школы.

МІНСК, 7 ліс — Sputnik. Аўстрыйскі культурны сезон адкрыецца ў Беларусі канцэртам Viennese Gala Concert — Music From Vienna пры ўдзеле Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Вялікі тэатр Беларусі - Sputnik Беларусь
Тэатральныя прэм'еры лістапада

У Палацы Рэспублікі прагучаць творы Бетховена, Штраўса, Мендэльсона-Бартольдзі, Кальмана і Легара. Шэдэўры музыкі будуць выкананы пад кіраўніцтвам знакамітага госця з Аўстрыі, дырыжора Райнера Хонка, а таксама галоўнага дырыжора Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь — Віктара Бабарыкіна.

Запрошаныя салісты — Марта Палiшот (сапрана) і Ёрг Шнайдер (тэнар).

Пачатак канцэрту — 10 лістапада у 19:00.

Стужка навiн
0