Фестываль студэнцкіх тэатраў "Куфар-2016" стартуе 24 лістапада

© pixabay.comТэатральная зала
Тэатральная зала - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэатральныя паказы пройдуць да 30 лістапада, свае працы прадставяць калектывы з 13 краін свету.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. XIII Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар. БДУ-2016" адкрыецца 24 лістапада, паведамілі Sputnik арганізатары падзеі.

Для ўдзелу ў 13-м тэатральным форуме ў Мінску збяруцца госці з 13 краін свету: ад Кітая і Расіі да Ірана і Аўстрыі.

Вялікі тэатр Беларусі - Sputnik Беларусь
Тэатральныя прэм'еры лістапада

Упершыню за ўвесь час на вядучым форуме студэнцкіх тэатраў пакажуць і дзіцячыя пастаноўкі. Па традыцыі, выберуць на "Куфары" і лепшых: у намінацыях для беларускіх тэатраў і для міжнародных.

Акрамя саміх пастановак, якія пройдуць з 24 па 30 лістапада на некалькіх пляцоўках Мінска, арганізатары абяцаюць і шэраг майстар-класаў, а таксама спецыяльны праект "Куфар-in-Motion". Будзе створаны і ўнікальны спектакль, які пакажуць толькі ў рамках тэатральнага форуму.

Гран-пры "Вялікі Куфар" фестывалю па традыцыі будзе прысуджаны спектаклю, які набярэ найбольшую колькасць балаў ад гледачоў.

Арганізатарам фестывалю выступае ўпраўленне культуры Белдзяржуніверсітэта. Пройдзе тэатральны "Куфар" у гэтым годзе пры інфармацыйнай падтрымцы Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0