МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Фантастычны фільм "Доктар Стрэндж" застаецца лідэрам кінапракату па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik у сталічным УП "Кінавідэапракат".
"Доктар Стрэндж" — гісторыя пра нейрахірурга, ролю якога выконвае брытанская зорка Бенедыкт Камбербэтч. Па сюжэце фільма, пасля страшнай аварыі хірург шукае шляхі вылечвання і атрымлівае доступ да таямніц светабудовы.
Па выніках мінулага тыдня, "Доктар Стрэндж" сабраў у сталічных кінатэатрах больш 179 тысяч рублёў. На другім месцы — анімацыйны фільм "Тролі" і амаль 110 тысяч рублёў, на трэцім — трылер "Дзяўчына ў цягніку", які сабраў амаль 31 тысячу рублёў.
У сусветным пракаце фантастыка з Камбербэтчам таксама стала лідэрам — за два тыдні яна сабрала больш за 360 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 160 мільёнаў. Пры гэтым, "пераваліць" за мільярдныя зборы ў "Доктара Стрэнджа" наўрад ці выйдзе — эксперты прагназуюць, што наўрад ці фантастыка атрымае больш за 700 мільёнаў долараў.
Водгукі на "Доктара Стрэнджа" ў гледачоў і кінакрытыкаў у цэлым станоўчыя: асабліва ўсіх уразіла кампутарная графіка ў стужцы. Сярод недахопаў карціны часта называюць "правісаючы" сюжэт і празмерную патэтыку.