МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Беларускі рубель умацаваўся да еўра па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы ў аўторак.
Нацбанк устанавіў афіцыйныя курсы валют па выніках таргоў:
- Долар ЗША — 1,9062
- Еўра — 2,1064
- 100 расійскіх рублёў — 2,9909
Такім чынам, на першых таргах тыдня долар і расійскі рубель нязначна падаражэлі. Еўра, наадварот, некалькі патаннеў.
На сусветных рынках долар паказвае больш упэўнены рост услед за індэксамі Уол-стрыт у чаканні магчымай перамогі дэмакратка Клінтан на прэзідэнцкіх выбарах. Усе індэксы і ф'ючэрсы даражэюць упершыню з пачатку месяца на фоне палітычных навін.