МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Рускамоўнае радыё Sputnik перамагло ў намінацыі "Лепшая навінавая радыёстанцыя" ў трэцяй Усерасійскай прэміі ў галіне радыёвяшчання Radio Station Awards, паведамляе ў аўторак прэс-служба МІА "Россия сегодня", у склад якога ўваходзіць радыёстанцыя.
За права стаць лепшай навінавай радыёстанцыяй таксама змагаліся LiFE ЗВУК, радыё "Комсомольская правда", # говоритмосква, Коммерсантъ FM, радыё Маяк, Бизнес FM.
Экспертамі па ацэнцы радыёстанцый выступілі слухачы — любы карыстальнік глабальнай сеткі мог аддаць свой голас за любімую радыёстанцыю на сайце прэміі.
"Мы шчаслівыя, што слухачы абралі нас. Ужо цяпер палова водгукаў на нашу працу — пытанні, прапановы і крытыка — прыходзяць ад тых слухачоў, якія сочаць за нашым эфірам у інтэрнэце. І відавочна, што анлайн аўдыторыя радыё ў далейшым будзе толькі расці. Гэтая прэмія — ацэнка якасці нашай працы самымі адданымі слухачамі, якія выбралі нас сярод годных канкурэнтаў", — сказаў кіраўнік рускамоўнага радыёвяшчання Sputnik Аляксей Арлоў.
Радыё Sputnik — інфармацыйна-аналітычная радыёстанцыя з кругласутачным вяшчаннем: навіны і эксклюзіўныя інтэрв'ю, аўтарскія праграмы па пытаннях палітыкі і эканомікі ў Расіі і за мяжой, меркаванні экспертаў па найбольш актуальных тэмах, аналітычныя каментары да падзей. Радыё Sputnik створана 10 лістапада 2014 года. У цяперашні час вяшчае на сучасных лічбавых платформах і даступна ў FM-дыяпазоне і ў сетцы інтэрнэт. Рускамоўнае вяшчанне радыё Sputnik з'яўляецца часткай глабальнай радыёвяшчальнай сеткі міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik, прадстаўленага ў дзясятках краін свету.
Radio Station Awards 2016 — гэта знакавая ўсерасійская прэмія, стандарт якасці ў галіне расійскага радыёвяшчання і першая незалежная прэмія, якая выкарыстоўвае кожны голас рунэту. Асноўнымі мэтамі прэміі з'яўляюцца вызначэнне лепшых радыёстанцый і лідэраў вяшчання, выяўленне дасягненняў у гэтай галіне, адкрыццё новых імёнаў радыёіндустрыі, павышэнне цікавасці да новых радыё-праектаў і тых, якія развіваюцца. За званне лепшых радыёстанцыі змагаліся ў 25 намінацыях.