Амерыканцы шакаваныя ўчынкам Хілары Клінтан, якая адмовілася ад выступу перад сваімі прыхільнікамі пасля пройгрышу ў прэзідэнцкай гонцы Дональду Трампу, паведаміў радыё Sputnik Беларусь амерыканскі бізнесмен беларускага паходжання Эдуард Пярчонак, які жыве ў Нью-Ёрку.
Замест Клінтан перад прысутнымі ў штаб-кватэры Дэмакратычнай партыі выступіў кіраўнік яе выбарчай кампаніі Джон Падэста.
"Гэта парушэнне Канстытуцыі. Заўсёды кандыдат у прэзідэнты, які прайграў, выходзіў да народа і казаў, што паважае выбар народа і прызнае сваю паразу. І тут у дзве гадзіны ночы выходзіць яе менеджэр і кажа: "Ідзіце ўсе па дамах, Хілары сёння не будзе, дачакаемся канца падліку галасоў". Чаго чакаць?! Пяцьдзесят пяць мільёнаў прагаласавалі за яе, сядзяць ля тэлевізараў, стаяць на вуліцах і чакаюць, калі яна выйдзе і скажа: "павіншуйце мяне з прэзідэнцтвам" ці "дзякуй за падтрымку". І гэтага не адбылося!" — абураецца Пярчонак.
Паводле яго слоў, рускамоўная суполка, якая ў большасці сваёй галасавала за Дональда Трампа, спадзяецца, што новы прэзідэнт наладзіць адносіны з Расіяй і разбярэцца з ІГІЛ.