МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Пераможцам дзіцячага конкурсу кіно "Лістападзік" стала французская карціна "Мікроб і бензін" рэжысёра Мішэля Гондры, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Лістападзік" праходзіць у рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", які праводзіцца ў сталіцы ў 23-ы раз.
Пераможцам чарговага "Лістападзіка" стала стужка "Мікроб і бензін", якую зняў французскі рэжысёр Мішэль Гондры, які набыў сусветную вядомасць дзякуючы нашумелым карцінам "Вечнае ззянне чыстага розуму", "Пена дзён" і "Токіа!".
Фестываль у Мінску працягнецца да 11 лістапада. У яго рамках сталічныя кінатэатры паказваюць лепшыя фільмы апошняга года — як гульнявыя, так і дакументальныя.