Беларусь прадставіць навуковыя распрацоўкі на выставе ў Індыі

© PexelsСцяг Індыі
Сцяг Індыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Белдзяржуніверсітэт прадставіць больш за тры дзесяткі навукова-тэхнічных распрацовак у рамках Дзён беларускай навукі ў Індыі.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Беларускія навукоўцы і даследчыкі прадставяць свае распрацоўкі на 36-м Індыйскім міжнародным гандлёвым кірмашы, паведамілі Sputnik у прэс-службе БДУ.

Выстава адкрыецца ў Нью-Дэлі 14 лістапада. Мяркуецца, што ў рамках 36-га Індыйскага міжнароднага гандлёвага кірмашу будзе працаваць нацыянальны павільён Беларусі, на якім будуць прадстаўлены і навуковыя распрацоўкі з краіны.

Навукоўцы з БДУ прадставяць больш за 30 распрацовак, сярод якіх тэхналогіі ачысткі вады, імпульсныя крыніцы харчавання для магутных энергаўстановак, прыбор для ацэнкі стану дыхальнай сістэмы чалавека і іншыя. Пройдзе і беларуска-індыйскае абмеркаванне будучыні кібербяспекі і суперкампутараў.

Па выніках выставы магчыма падпісанне шэрагу дагавораў і пагадненняў. На падобных міжнародных выставах беларускія навукоўцы перыядычна паспяхова прадаюць вынікі сваіх даследаванняў.

Выстава будзе доўжыцца ў Індыі да 27 лістапада.

Стужка навiн
0