Белэнерга: без святла пасля моцнага снегападу застаюцца 108 вёсак

© Photo : БелэнергоЛіквідацыя пашкоджанняў на ЛЭП
Ліквідацыя пашкоджанняў на ЛЭП - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Энергетыкі запэўніваюць, што працы па аднаўленні ліній выконваюцца ў максімальна сціснутыя тэрміны.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Больш за сто населеных пунктаў Беларусі застаюцца без электразабеспячэння пасля начнога снегападу, паведамілі Sputnik у ДВА "Белэнерга".

Моцныя снегапады прайшлі на ўсёй тэрыторыі Беларусі, раней Гідрамет абвясціў з-за пагаршэння надвор'я аранжавы ўзровень небяспекі.

Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Нацыянальны аэрапорт Мінск справіўся са снегападам

"Па стане на 10:00 чацвярга ліквідуюцца парушэнні на 13 лініях 10 кВ. Аднаўленчыя працы вядуцца ў 108 невялікіх населеных пунктах", — сказалі ў Белэнерга.

Там таксама паведамілі, што з адключаных вёсак 46 — у Віцебскай вобласці, 48 — у Брэсцкай.

У аб'яднанні адзначылі, што ў перыяд падрыхтоўкі да зімы энергетыкамі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў па павышэнню надзейнасці электразабеспячэння, таму масавых адключэнняў спажыўцоў не адбылося.

Аператыўныя і рамонтныя брыгады, удакладнілі ў Белэнерга, адразу ж прыступаюць да лакалізацыі і ліквідацыі пашкоджанняў ЛЭП, а таксама выконваюць работы ў максімальна сціснутыя тэрміны.

Стужка навiн
0