НБРБ аб дэнамінацыі: да 1 студзеня знімем каля паловы дробных банкнот

© SputnikБеларускія грошы
Беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Банкноты буйных наміналаў ужо практычна выключаныя з абароту, дробных грошай на руках у насельніцтва яшчэ шмат. Высокі кошт адаптацыі тэхнікі да новых грошай пакуль не дазваляе некаторым кампаніям перайсці на працу з манетамі.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. З пачатку правядзення дэнамінацыі ў Беларусі Нацыянальны банк выключыў з грашовага абароту практычна ўсе банкноты буйных наміналаў, але на руках у насельніцтва застаецца яшчэ шмат дробных, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага звароту Нацыянальнага банка Сяргей Гайко.

Дэнамінацыя прайшла ў Беларусі 1 ліпеня 2016 года. У абарот былі ўведзеныя не толькі новыя банкноты, але і манеты розных наміналаў. Паралельнае хаджэнне старых і новых грашовых знакаў будзе ажыццяўляцца ў рэспубліцы да 1 студзеня 2017 года.

Старыя купюры і новыя капейкі - Sputnik Беларусь
Нацбанк: буйных "старых" грошай у абароце амаль не засталося

"Банкноты буйных наміналаў (50 000, 100 000 і 200 000 рублёў) вы ўжо амаль не сустрэнеце на руках. Яны практычна знятыя — на 98,3%. А вось дробязі яшчэ застаецца шмат. Мы разлічваем, што да Новага года ў касы Нацбанка вернуцца ўсе банкноты буйных наміналаў. І каля паловы дробных", — заявіў Гайко ў інтэрв'ю газеце "Рэспубліка".

Ён заўважыў, што паралельны зварот старых і новых грашовых знакаў на працягу паўгода апраўданы. Нацбанк ставіў перад сабой сацыяльную задачу, каб як мага больш грамадзян магло расстацца са старымі грашыма "натуральным чынам", гэта значыць у крамах і арганізацыях сэрвісу. У тым ліку і тыя, хто па аб'ектыўных прычынах могуць доўга знаходзіцца па-за краінай — на лячэнні, адпачынку або ў працяглых службовых камандзіроўках.

Гайко прызнаў, што пакуль не ўсе суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці падрыхтавалі сваё гандлёвае і плацежна-разліковае абсталяванне для прыняцця новых банкнот і манет. "Працэс адаптацыі тэхнікі да новых грошаў не толькі тэхнічна і арганізацыйна складаны. Ён яшчэ і дарагі. Думаю, некаторыя кампаніі проста не маюць магчымасці хутка завяршыць такія працы", — растлумачыў Гайко.

Прадстаўнік Нацбанка падкрэсліў, што дэнамінацыя не аказала ўплыву на пакупніцкую здольнасць беларускага рубля і курс нацвалюты, паколькі ў працэсе замены грашовых знакаў Нацбанк не праводзіў дадатковую эмісію наяўных грошай.

Гайко нагадаў, што ўжо сёння можна бясплатна абмяняць старыя грашовыя знакі на новыя ў касах банкаў і структурных падраздзяленнях Нацбанка. Акрамя таго, выкарыстоўваць старыя грошы можна ў арганізацыях гандлю і сэрвісу. "І такім чынам развітацца з імі яшчэ да Новага года. Але калі хтосьці не паспее, ён зможа абмяняць старыя грашзнакі на новыя без абмежаванняў і без спагнання платы на працягу 5 гадоў — да 31 снежня 2021 года", — дадаў ён.

Стужка навiн
0