Гутарка 44-га і 45-га прэзідэнтаў ЗША доўжылася 1,5 гадзіны замест першапачаткова запланаваных 10-15 хвілін.
Пасля сустрэчы Абама адзначыў, што ў іх з Трампам прайшла выдатная гутарка ў фармаце разгорнутага дыялогу. Дзеючы прэзідэнт сказаў, што падчас сустрэчы абмяркоўваліся арганізацыйныя пытанні датычна Белага дома, абмеркавалі ўнутраную і знешнюю палітыкі ЗША.
"Маім першым прыярытэтам у наступныя два месяцы стане забеспячэнне пераходу ўлады, каб абраны прэзідэнт быў упэўнены ў поспеху", — заявіў Абама.
Трамп у сваю чаргу падзякаваў дзеючага прэзідэнта і выказаў жаданне і надалей звяртацца да Абамы па параду.