МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Расійская авіякампанія "Аэрафлот" адмяніла шэраг рэйсаў з маскоўскага аэрапорта Шарамеццева ў Мінск з-за непагадзі, паведамляецца на сайце авіяперавозчыка.
У прыватнасці, адменены рэйсы ў Мінск 10, 11 і 12 лістапада. Учора павінен быў выконвацца рэйс SU1832/1833 Шарамеццева — Мінск — Шарамеццева, час вылету 19:05, час адпраўлення з Мінска — 21:30. Сёння, 11 лістапада, адменены рэйс SU1830 / 1831 Шарамеццева — Мінск — Шарамеццева, які павінен быў вылецець з Масквы ў 9 раніцы і адправіцца назад у 11:25.
Авіяперавозчык з-за дрэнных умоў надвор'я таксама адмяніў шэраг рэйсаў у іншыя краіны.
"Белавія" рэйсы ў расійскую сталіцу пакуль не адмяняла.