МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка сустрэў свайго турэцкага калегу ля ўваходу ў Палац Незалежнасці. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся сяброўскім поціскам рукі.
Пасля таго, як прагучалі гімны дзвюх дзяржаў, Лукашэнка і Эрдаган павіталі салдат роты ганаровай варты і прайшлі да прадстаўнікоў беларускага і турэцкага ўрада, а таксама бізнэс-колаў.
Перад Лукашэнкам і Эрдаганам прайшлі ўрачыстым маршам ваенныя, пасля чаго два прэзідэнты накіраваліся ў залу, где будзе праходзіць іх асабістая сустрэча. Журналісты маглі назіраць за сустрэчай прэзідэнтаў з прэс-цэнтра ў Палацы Незалежнасці.
Прэзідэнт Беларусі сустрэнецца з турэцкім лідэрам адзін на адзін, затым пройдуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах, у рамках візіту будзе падпісана 10 сумесных дакументаў.
У прыватнасці, бакі плануюць падпісаць сумеснае камюніке, план дзеянняў па развіццю супрацоўніцтва на 2016-2017 гады, міжурадавае пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемным гандлі, пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.